Мая гісторыя “Як з-за жартаўлівай прамовы па-беларуску патрапіў у псіхіятрычную больніцу” Чэлендж! Выклік! Далучайся! Дзяліся ўспамінам! “Я і мая беларуская мова”! Сябры, выклікаю падзяліцца сваім досведам! Адкажыце на пытаньні і падтрымайце рэпостам праект “Вялікая місія маленькай Ядзвігі”: 1. Калі вы пачалі размаўляць па-беларуску, колькі было год, дзе жылі і дзе вучыліся ці працавалі? 2. Якая самая цікавая, вясёлая, дзіўная сітуацыя адбылася з нагоды беларускай мовы? 3. Падзяліцеся спасылкай кампаніі за беларускую мову ў садку https://ulej.by/project?id=473124 Вось мая гісторыя “Як з-за жартаўлівай прамовы па-беларуску патрапіў у псіхіятрычную больніцу” У 2007 годзе, 20 год, Магілёў, студэнт МДУ ім. Куляшова. Прадгісторыя: З 15 год чытаю Караткевіча са слоўнікам і пачынаю запаўняць дзёньнік у школе па-беларуску. Актыўна удзельнічаю ў Плошчы-2006 і першы ва ўніверы выходжу з БРСМ. Вясной 2007 пачынаю цалкам размаўляць на мове, а восеньню гэтага ж года бараню сяброўку ад допыта супрацоўнікам КГБ. 4 студзеня 2008 года мяне адлічваюць з універсітэта і праз месяц выклікаюць у ваенкамат на медкамісію. І вось сама сітуацыя: Праходжу па чарзе лекараў, у добрым настроі, заходжу да псіхолага. Класіка жанра – поўная сталая кабета у акулярах і белым халаце нешта піша ў сшытках і не падымаючы галавы: -“На что-нибудь жалуетесь?” Я ж на пазытыве - на хаду прыдумляю падколачку: - “Ды не. Адзінае хіба што – я адмарозак!” Класіка працягваецца. Псіхолаг перастае пісаць і павольна падымае голаў: - “Что? Как вы сказали?” - “Я – адмарозак. Не, насамрэч, я не лічу сябе адмарозкам! Але ў 2006-ым я быў на Плошчы. А прэзідэнт Лукашэнка сказаў, што ўсе хто быў на Плошчы – адмарозкі. Вось я і ня ведаю каму верыць прэзідэнту ці сабе?! А вы як думаеце?” Хлопцы ў чарзе ціха сьмяюцца. Яна глядзіць на мяне і пасьля хвіліны цішыні: - “Я вижу, что вы здоров… Но пусть лучше посмотрят специалисты!” Пасьля кароткай размовы, атрымоўваю накіраваньне у абласную псіхіятрычную лякарню з падазрэньнем на «Расстройство» і тлумачэньнем: “С самого детства имеет заостренное чувство справедливости, всегда и повсюду её отстаивает и разговаривает только на БЕЛАРУССКОМ ЯЗЫКЕ». Рэальны адфотканы дакумент! ))) Што цікавага было ў лякарні – асобная гісторыя. Самае галоўнае, што спецыялісты падцвярдзілі – усё са мной нармальна. Справядліва, як вы думаеце?!» Жывем!

Теги других блогов: вызов беларуская мова спасылка