Учора я сустрэўся са сваім ворагам твар у твар! Не чалавек.
Ён паўстаў у сваім абліччы і колькасьці. З яго руйнуючай энэргіяй, неўважлівасьцю да словаў, дэталяў і падзеяў. З яго навыкам перакідваць свае хібы на іншых, ды лямантам як асноўным аргумантам перакананьня.
Вораг то крычэў, то ціха нашоптваў. Вораг нават шкадаваў нас з сябрамі, як быццам бы ён наш сябра таксама.
І ўсё дзякуючы артыкулу і каментарам пра нашыя беларускія сем'і на Анлайнеры.
Гэты вораг не людзі. Вельмі важна зафіксаваць, што мой вораг не людзі.
Гэта цёмны, баязлівы, "чорна-белы" сьветапогляд. "ён" неадукаваны і неасвечаны - не прызнае дабразычлівасьці і ўзаемападтрымкі. "ён" баіцца меркаваньня большасьці, паддаецца і крочыць за абы-якім але агульнапрынятым меркаваньнем. "ён" спрашчае ўсё да банальнага - "свой-чужы", "згодны-нязгодны", "беларускамоўны-рускамоўны" і гэтак далей.
"ён" сам зашыўся ў сваю скрыньку, а спрабуе накінуць на нашую адкрытасьць да сусьвету ярлык абмежаванасьці.
Хітры і моцны вораг. Вось з ім я змагаюся.
З цёмнай, баязлівай, "чорна-белай" часткай сьветапогляду.
І вось першая "атветка"! 😊
Гэта пост пра стратэгіюя беларусізацыі краіны! Як плынь рэчкі 😉
Учорашнія падзеі:
1. На анлайнеры артыкул пра нашыя сем'і стаўся самым каментаваным за апошні час.
2. Большасьць каментароў негатыўныя, большасьць з якіх пісалі хутчэй за ўсё беларускія грамадзяне.
Мы распачыналі праект дзеля таго каб аб'ядноўваць беларусаў, таму проста падзабіць на сітуацыю з каментарамі не выпадае. Зараз караценька і па справе.
1. Уся гэтая дыскусія - частка гісторыі беларускага народу і беларускай мовы. Можна даказваць іншым і самім сабе, што мовы няма і яна гіне, але гэта ўсё толькі частка гісторыі самой гэтай мовы.
2. Рэакцыя большасьці на першыя два-тры абзацы з артыкула, дзе прыгадваюцца сітуацыі з непаразуменьнем. Большасьць успрыняла гэта на свой конт, быццам бы яны тыя выхавацелі, якія не зразумелі "мышку пад каберцам". Быццам бы гэта яны той афіцыянт, які ня ведаў слова "гарбата". Адсюль пайшоў увесь негатыў у каментарах.
Мая выснова парадаксальна - ніхто ў беларусі не супраць беларускай мовы, людзі негатыўна рэагуюць толькі на спосаб яе пашырэньня. У тым ліку на хуткасьць з якой ад іх індывідуальна патрабуюць засвоіць мову.
Вось нам і падказка якім чынам рабіць беларусізацыю (у аспекце мовы) - без наездаў і патрабаваньняў. Мы павінны дазволіць людзям ня ведаць мовы ці асобных яе словаў. Тактычна. Каб праз дзейнасьць падштурхоўваць і натхняць яе спазнаваць. Каб перамагаць стратэгічна.
Як гэта робіць рэчка, якая спакваля падразае берагі - спачатку абыйдзе бокам, потым падзярэ крыгаходам, потым залье вадой увесну, а потым зноў пяшчотна гладзіць плыньню ўсё лета.
Перакананы, што зараз час для ласкавай плыні з пераходам у веснавыя разлівы.
Менавіта такога "разліву" мовы пакліканы дасягнуць наш праект "Вялікая місія маленькай Ядзвігі".
3. Каментары на анлайнеры ні як не датычацца нашай справы. Дыскусія аб мове - пройдзены этап і пытаньне даўно вырашынае намі самімі. Усімі хто яе шануе і/альбо размаўляе. А людзі ў каментарах злуюцца на старыя ўспаміны і асацыяцыі.
4. Не мае сэнсу дыскутаваць пра мову. Наш праект не толькі пра мову, а ўвогуле пра беларускую культуру і светапогляд.
Нобелеўская прэмія дадзена беларускаму народу, які перажывае самыя складаныя выпрабаваньні. Святлана Алексіевіч змагла зафіксаваць і перадаць наш светапогляд у гэтых выпрабаваньнях.
5. А вось сапраўднае пытаньне гучыць так - Сябры, беларусы як нам пашырыць мову да 50% ужываньня ва ўсіх сферах жыцьця Беларусі так, каб вам гэта было прыемна і цікава?
А 2000 каментароў 95% не датычацца гэтага пытаньня, значыцца чаго пераймацца, трэ вярнуць людзей у сапраўдны канктэкст Беларусі.
6. Сучасныя тэхналогіі і адкрыцьці ў педагогіцы дазваляюць нам стварыць такія ІТ-рашэньні, якія распачнуць новыя трэнды ў сістэме адукацыі. То бок, мы можа не патрабуючы рэформаў распачынаць іх "знізу". Калі выхавацелі і бацькі пачнуць карыстацца нашымі праграмамі і міністэрства адукацыі акажацца перад фактам - рэформы ўжо адбываюцца і застаецца падагнаць пад іх юрыдычную базу. І на якой мове мы створым нашыя комплексныя ІТ-рашэньні ў першую чаргу? 😉
Амбіцыёзна і... цалкам верагодна.
7. Цяпер разумеючы, што падштурхнула людзей да тых цёмных паводзінаў і словаў ды нашыя сапраўдныя перспектывы і выклікі. Запрашаю пазнаёміцца з артыкулам і падрыхтаваўшыся да сустрэчы з "мордарам" заглянуць у каментары )
https://people.onliner.by/2019/01/19/belaruskamo%D1%9Enyya-sadochki