Ёсьць на сьвеце выпадковасьці, а бываюць рэчы законныя! Вось толькі мы заявілі мэту - 200 беларускамоўных групак улетку 2019, як сусьвет пачаў змяняцца пад нашым націскам. Жывем! Што інстытут разьвіцьця адукацыі рэкамэндуе аддзелам адукацыі? Забясьпечыць пераемнасьць мовы навучаньня пры аптымізацыі ўстаноў дашкольнай і агульнай адукацыі і пераводзе навучэнцаў у іншыя ўстановы. Спрыяць фармаваньню беларускамоўных групаў пры адкрыцьці груп, устаноў дашкольнай адукацыі. Разгледзець пытаньне адкрыцьця беларускамоўных групаў у садках для забесьпячэньня падрыхтоўкі і пераемнасьці пры паступленьні дзяцей у першыя клясы школаў зь беларускай мовай навучаньня. Плян разгляду пытаньняў папулярызацыі і пашырэньня сфэры выкарыстаньня беларускай мовы ў жыцьці грамадзтва Плян разгляду пытаньняў папулярызацыі і пашырэньня сфэры выкарыстаньня беларускай мовы ў жыцьці грамадзтва Прадугледжваць улік колькасьці падручнікаў і дапаможнікаў, якія ёсьць у раёне, пры пераходзе ўстаноў на другую мову навучаньня. Стварыць умовы для ўдасканаленьня прафэсійнага майстэрства настаўнікаў геаграфіі і гісторыі Беларусі, якія выкладаюць прадметы на беларускай мове. Арганізаваць навучаньне настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры спосабам выкарыстаньня абласнога віртуальнага рэсурсу на беларускай мове «Белы ветразь». Забясьпечыць слоўнікамі школы ў колькасьці, неабходнай для якаснай работы.